Sonca.org Projekt Szczyty Forum Kraina Jahusztowo Carski Szlak

Gdzie: Mińsk (Białoruś)
Kiedy: 10 Lutego 2010
Dodał: natalla gierasimiuk
Liczba wyświetleń: 1476

Жылі-былі…


Kultura > Wystawy

Жылі-былі…

Сучасная дзіцячая кніжная ілюстрацыя з Беларусі, Германіі, Ізраіля і Польшчы

Выстава
10.02. - 07.03.2010
Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск, вул. Сурганава, 14 А
               +375 17 2377119        
prog@minsk.goethe.org
Copyright: Pavel Tatarnikov
Copyright: Pavel Tatarnikov

Сусветнай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных твораў кніжнага мастацтва. Мастацтва кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну.

 

Copyright: Axel SchefflerСтварэнне ілюстрацый для дзіцячай кнігі – задача не самая простая. Бо зададзеная плошча малюнка, перадвызначанасць фарбаў тыпаграфскага друку могуць абмяжоўваць фантазію і пошук мастака. Мастак, а тым больш ілюстратар дзіцячай кнігі, мусіць быць вельмі рознабаковай асобай: і філосафам, і гісторыкам, і, вядома ж, майстрам сваёй справы. Варта ўлічваць і тое, што сённяшнія дзеці з маленства прывучаны да тэлевізійнай і камп’ютэрнай анімацыі. Дзіця – перш за ўсё глядач, і прыцягнуць яго ўвагу да чагосьці непадобнага на сённяшнія формы усярэднена-стандартнай трансфармацыі натуры не так і лёгка.

Copyright: Agnieszka AntoniewiczТым цікавей убачыць творы мастакоў з Беларусі, Германіі, Ізраіля і Польшчы, якія працуюць у жанры дзіцячай кніжнай ілюстрацыі. Дыяпазон прадстаўленых на выставе тэхнік вельмі шырокі: ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу і пастэлі да выразкі нажом на цялячым пергаменце, ад малюнка пяром да калажа і эксперыментальных лічбавых формаў. Адрозніваюцца і пазіцыі мастакоў: ад абсалютна сур"ёзнай да наіўнай, ад іранічнай да скептычнай. Высокая якасць і цудоўная разнастайнасць – вось асноўныя характарыстыкі прадстаўленых работ.

Мастакі: Ірэна Абольскі, Марта Агонэк, Юрый Алісевіч, Наталля Армата, Юта Баўэр, Ротраўт Сузанэ Бернэр, Надзя Будэ, Каця Венэр, Філіп Вэхтэр, Джэкі Гляйх, Мікалай Казлоў, Аляксандра Катарска, Раман Карчмарчык, Каралінэ Кер, Караліна Корнэк, Агнешка Кручэк-Антаневіч, Юстына Марчэўска, Катажына Самборэк, Валерый Славук, Наталля Сустава, Раман Сустаў, Павел Татарнікаў, Аляксандра Твардокэнс, Юстына Тжаска, Нікалаўс Хайдэльбах, Сібілэ Хайн, Ганна Чэх, Аксель Шэфлер, Клаўс Энзікат, Вольф Эрлбрух, Эва Юшчук, Вера Ягоўдзік, Янош

Арганізатары: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Ізраільскі культурны цэнтр пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі інстытут ў Мінску

10 лютага – 7 сакавіка 2010
Мінск, Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14 А)

31 сакавіка – 25 красавіка 2010
Магілёў, Абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава (вул. Міронава, 33)

6 – 30 мая 2010
Гомель, Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

9 чэрвеня – 4 ліпеня 2010
Баранавічы, Зала выстаў Краязнаўчага музея (вул. Савецкая, 88)

13 ліпеня – 25 жніўня 2010
Брэст, Абласны краязнаўчы музей, філіял “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” (вул. Леніна, 39) і Мастацкі музей (крэпасць, паўднёвая казарма)

31 жніўня – 26 верасня 2010
Гродна, Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (вул. Замкавая, 20)

5 – 24 кастрычніка 2010
Віцебск, Абласны краязнаўчы музей (вул. Леніна, 36)

11 лютага 2010 г. у Галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) адбудзецца канферэнцыя «Сучасная дзіцячая кніжная ілюстрацыя» з удзелам мастакоў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Ізраіля і Польшчы. Пачатак аб 11 гадзіне. Уваход вольны.

Imię:
E-mail:
Komentarz: