Gdzie: Białystok (Polska)Kiedy: od 15 Stycznia do 29 Marca 2010
Dodał: natalla gierasimiuk
Liczba wyświetleń: 1989
"Пазнай Беларусь"
Kultura > Konkursy
Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Польшча запрашае да ўдзелу ў конкурсе “Пазнай Беларусь”.
Умовы конкурсу
У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці і моладзь, творчыя калектывы, гурткі культурных і ўстаноў Польшчы ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і польскай мовах (вітаюцца арыгінальнасць і творчы падыход да афармлення).
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- лепшы малюнак, пластычная праца пра Беларусь (фармат А3 і А4);
- фотаздымак аб Беларусі ці беларусах (памер здымка 18*24 см і болей);
- літаратурна-паэтычны твор (апавяданні, вершы, замалёўкі і г.д.);
- сачыненне на тэму “Беларусь ў гісторыі маёй сям’і”.
У кожнай намінацыі вызначаюцца пераможцы па чатырох узроставых катэгорыях: ад 3 да 6 гадоў, ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў, ад 16 да 18 гадоў.
Конкурс праводзіцца з 15 студзеня да 29 сакавіка 2010 года. Аб выніках конкурсу і выніках правядзення ўрачыстага падвядзення вынікаў удзельнікі і іх настаўнікі будуць папярэджаны загадзя.
Конкурсныя работы можна дасылаць да 30 сакавіка 2010 года на адрас:
Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, вул. Модліньска 2 15-066, Беласток, e-mail: poland.kcb@belembassy.org.

