Sonca.org Projekt Szczyty Forum Kraina Jahusztowo Carski Szlak

Gdzie: Grodno (Białoruś)
Kiedy: od 10 do 13 Lutego 2010
Dodał: natalla gierasimiuk
Liczba wyświetleń: 1539

Фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест»


Kultura > Festiwale

IX Адкрыты абласны  адбудзецца ў Гародні 10-13 лютага.

У гэтым годзе ў гродзенскім фестывалі прымуць удзел каля 40 калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, а таксама ўпершыню з Арменіі і Сербіі. Чакаецца, што на мерапрыемства прыедуць Архірэйскі хор Уладзіміра-Суздальскай епархіі, жаночы ансамбль манастыра святога Гегарда (Ерэван), хор "Бранка» кафедральнага сабора горада Ніш (Сербія), парафіяльны хор з горада Вісагінас (Літва), хор Свята-Траецкага сабора (Гайнаўка, Польшча) і іншыя калектывы.
     
На фестывалі таксама будуць арганізаваны тэматычныя выставы. На адной з іх будуць прадстаўлены экспанаты з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Другая экспазіцыя - «страчаная спадчына» - пройдзе ў Гарадской выставачнай зале. На ёй будуць выстаўлены мастацкія работы навучэнцаў школ абласнога цэнтра, на якіх страчаныя праваслаўныя храмы Беларусі.
     
Акрамя таго, у музеі гісторыі рэлігіі адбудзецца літаратурна-музычны вечар, тут прагучаць рэлігійныя вершы самадзейных паэтаў і аўтарская песня. У кінатэатрах Гродна ў дні фестывалю будзе арганізавана дэманстрацыя мастацкіх фільмаў на праваслаўную тэматыку.
     
Ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства (10 лютага) і гала-канцэрт (13 лютага) пройдуць у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, конкурсныя выступленні - у гарадскім Доме культуры. На адкрыцці выступіць адмыслова запрошаны на фестываль калектыў - Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.

Imię:
E-mail:
Komentarz: